Навіны
Рэпертуар
Рэжысёры
Кантакты
Гісторыя
Афіша
Трупа
Зала
Фестывалі

                                                  Апошняе абнаўленне - 6.05.2007 21:47.09   

Фестывалі, у якіх удзельнічаў
Тэатр беларускай драматургіі

"Прыбалтыйскія тэатральныя сустрэчы" - спектакль "Ку-ку" М.Арахоўскага, пастаноўка А.Гузія, акцёр У.Кін-Камінскі быў узнагароджаны дыпломам за лепшае ўвасабленне мужчынскай ролі Супермена (г. Гродна, 1993 год).

49-ы Сусветны Эдынбургскі фестываль - "Рычард ІІІ" У.Шэкспіра, пастаноўка Валерыя Анісенкі - спектакль атрымаў вышэйшую адзнаку (5 зорак) англійскай прэсы, прыз акцёру А.Гарбузу (г. Эдынбург, Вялікабрытанія, 1995 год).

"Маладзечанская сакавіца-95"- спектакль "Барбара Радзівіл" Р.Баравіковай, пастаноўка В.Мазынскага, быў адзначаны дыпломам за лепшае ўвасабленне гістарычнай тэматыкі (г. Маладзечна, 1995 год).

"Белая вежа-96" - спектакль "Рычард ІІІ" У.Шэкспіра, пастаноўка В.Анісенкі, гран-пры за лепшае ўвасабленне мужчынскай ролі Рычарда ў выкананні акцёра А.Гарбуза (г. Брэст, 1996 год).

50-ы Сусветны Эдынбургскі фестываль - спектакль-лаўрэат "Макбет" У.Шэкспіра, пастаноўка В.Анісенкі (г. Эдынбург, Вялікабрытанія, 1996 год).

"Маладзечанская сакавіца-98" - спектакль "Містэр Розыгрыш" С.Кандрашова, пастаноўка В.Расстрыжэнкава быў адзначаны галоўным прызам драматургу, гран-пры акцёрам А.Гудковай, М.Рабычыну за лепшае выкананне жаночай і мужчынскай роляў (г. Маладзечна, 1998 год).

Фестываль нацыянальнай драматургіі - спектакль "Апошняя пастараль" паводле А.Адамовіча, атрымаў гран-пры за лепшую рэжысуру, (г. Бабруйск, 1998 год), пастаноўка М.Дзінава.

Першы фэст нямецкамоўнай драматургіі - спектакль "Бот і яго шкарпэтка" Г.Ахтэрнбуша, пастаноўка Т.Сулімавай, прыз артыстцы Л.Сідаркевіч за лепшую жаночую ролю (г. Мінск, 1998 год).

"Маладзечанская сакавіца-99" - спектакль "Апошняя пастараль" паводле А.Адамовіча, пастаноўка М.Дзінава, гран-пры акцёрам Л.Сідаркевіч, І.Сігаву за лепшае ўвасабленне роляў Мужчыны і Жанчыны, дыплом акцёру М.Камінскаму за ролю Трэцяга (г. Маладзечна, 1999 год).

"Славянскія тэатральныя сустрэчы" - спектакль "Апошняя пастараль" паводле А.Адамовіча, пастаноўка М.Дзінава, гран-пры тэатру і дыплом за лепшы спектакль, гран-пры актрысе Л.Сідаркевіч за лепшае ўвасабленне жаночай ролі (г. Бранск, Расія, 1999 год).

"Белая вежа-99" - гран-пры тэатру за спектакль "Стомлены д'ябал" С.Кавалёва, пастаноўка Р.Таліпава (г. Брэст, 1999 год).

"Славянскія тэатральныя сустрэчы" - спектакль "Жанчыны Бергмана" М.Рудкоўскага, пастаноўка В.Анісенкі, дыплом лаўрэата па намінацыі "За лепшую жаночую ролю" заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь Т.Мархель, спецыяльны прыз журы артыстцы Л.Сідаркевіч за выкананне ролі Ліў (г. Бранск, Расія, май 2002 год).

ІХ Міжнародны тэатральны фестываль - паспяховы ўдзел спектакля "Жанчыны Бергмана" М.Рудкоўскага, пастаноўка В.Анісенкі (г.Сібіў, Румынія, май 2002 год).

"Славянскія тэатральныя сустрэчы" - спектакль "Адвечная песня" Я.Купалы, сцэнічная ідэя і пастаноўка С.Кавальчыка, дыплом лаўрэата па намінацыі "Лепшы спектакль фестывалю" (г.Гомель, май 2003 год).

XІV Міжнародны тэатральны фестываль - паспяховы ўдзел спектакля "Жанчыны Бергмана" М.Рудкоўскага, пастаноўка В.Анісенкі (г.Каір, Егіпет, верасень 2003 год).

Міжнародны тэатральны форум "Залаты Віцязь" - спектакль "Жанчыны Бергмана" М.Рудкоўскага, пастаноўка В.Анісенкі, дыплом лаўрэата па намінацыі "Лепшая жаночая роля" заслужанай артыстцы Рэспублікі Беларусь Т.Мархель (г.Масква, Расія, лістапад 2003 год).

Тэатральны конкурс ХІ ММКФ "Лістапад" - спектакль "Песні ваўка" В.Паніна, пастаноўка У.Арлова, прыз за лепшую жаночую ролю артыстцы Л.Сідаркевіч (г. Мінск, лістапад 2004 год).

Міжнародны тэатральны фестываль "Этот День Победы..." - спектакль "Трыбунал" А.Макаёнка, пастаноўка В.Анісенкі, прыз за лепшую жаночую ролю артыстцы Т.Мархель, прыз за лепшую мужчынскую ролю артысту В.Ласоўскаму (г. Масква, Расія, май 2005 год).

Фестываль "Магутны Божа" - паспяховы ўдзел спектакля "П'емонцкі звер" А.Курэйчыка, пастаноўка В.Анісенкі (г. Магілёў, май 2005 год).

Міжнародны тэатральны фестываль "Белая Вежа" - паспяховы ўдзел спектакля "П'емонцкі звер" А.Курэйчыка, пастаноўка В.Анісенкі (г. Брэст, верасень 2005 год).

Х Міжнародны фестываль "Тэатральная Канфрантацыя" - паспяховы удзел спектакля "Майстар галадання" Т.Ружэвіча, сцэнічная адаптацыя і пераклад С.Кавалёва, пастаноўка В.Анісенкі. (г. Люблін, Польшча, кастрычнік, 2005 год).

Міжнародны тэатральны фестываль імя А.Вампілава - паспяховы удзел спектакля "Жанчыны Бергмана" М.Рудкоўскага, пастаноўка В.Анісенкі. (г. Іркуцк, Расія, верасень, 2005 год).

VI Усерасійскі тэатральны фестываль "Актеры России - Михаилу Щепкину" - дыплом "За верность общеславянским культурным ценностям" спектаклю "Валянціна" А.Вампілава, пастаноўка А.Ішчанкі (Расія). (г. Белгарад, Расія, кастрычнік, 2005 год).

ІІІ Міжнародны тэатральны форум "Залаты Віцязь" - спецыяльны дыплом "За творчую садружнасць тэатраў Беларусі і Расіі" спектаклю "Трыбунал" А.Макаёнка, пастаноўка В.Анісенкі. Залаты дыплом за лепшую ролю артыстцы Л.Стрыжовай, спектакль "Трыбунал" А.Макаёнка, пастаноўка В.Анісенкі. (г. Мінск, лістапад, 2005 год).

 Фестываль "Тэатральнае кола" - дыплом спектаклю "Палёты з анёлам" З.Сагалава, пастаноўка В.Анісенкі (г.Тальяці, Расія, красавік 2006 г.).

 ХІV Фестываль "Славянскія тэатральныя сустрэчы" - дыплом, спецыяльны прыз журы "За высокую грамадзянскую пазіцыю і яркае творчае ўвасабленне трагічнай тэмы ў гісторыі Украіны, Беларусі і Расіі" спектаклю "Чарнобыльская малітва" С.Алексіевіч, пастаноўка Б.Бусаголя, рэжысёр В.Анісенка (г.Бранск, Расія, май 2006 г.)

VIII Міжнародны тэатральны фестываль "Мельпамена Таўрыі" - дыплом дырэктара фестывалю акцёру Ігару Сігаву "За сцэнічнае ўвасабленне глыбіні славянскай душы", дыплом калектыву РТБД "За акцёрскі ансамбль" у спектаклі "Адвечная песня" Я.Купалы, пастаноўка С.Кавальчыка. (г.Херсон, Украіна, чэрвень 2006 г.)

"Залатая Хорціца. Этна 2006." - паспяховы ўдзел са спектаклем "Дзіця з Батлеема" М.Пінігіна. (г.Запарожжа, Украіна, верасень 2006 г.)

IV Міжнародны тэатральны форум "Залаты Віцязь" - бронзавы дыплом спектаклю "Шлях у Царград" Зорана Косціча рэжысёр Сяргей Кавальчык "За творчае супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Сербскай"(г. Масква, Расія, лістапад 2006 г.).

Фестываль беларускіх тэатраў - паспяховы ўдзел са спектаклем "Палёты з анёлам" З.Сагалава, рэжысёр В.Анісненка (г.Варшава, Польшча, лістапад 2006 г.)

Тэатральны конкурс ХІІІ ММКФ "Лістапад" - спектакль "Адвечная песня" Я.Купалы, сцэнічная ідэя і пастаноўка С.Кавальчыка, дыплом акцёру І.Сігаву ад "Народнай газеты" (г. Мінск, лістапад 2006 год).