Чарнабаева
Галіна Віктараўна
Артыст, вядучы майстар сцэны. Нарадзілася ў горадзе Мінску. У 1978 годзе
паступіла ў Мінскі інстытут культуры. У 1980г. перавялася ў БДТМІ, які скончыла
ў 1983 годзе. Працавала актрысай ў Белдзяржфілармоніі, Мінскім муніцыпальным
тэатры "Дзе - я?". З 2000 г. працуе ў РТБД. Выконвала ролі ў спектаклях: "Рычард"
У.Шэкспіра, пастаноўка В.Анісенкі - Каралева Елізавета, "Блазан"
М.Адамчыка і У.Сцяпана, пастаноўка М.Дзінава - Марта, "Нязломны
рыцар" М.Вайтышкі, пастаноўка В.Грыгалюнаса - Каралева-мачыха.
Занятая ў спектаклях: "Песні ваўка" В.Паніна, пастаноўка У.Арлова
- Старая ваўчыца; "Адвечная песня" Я.Купалы, пастаноўка
С.Кавальчыка - Доля; "Чарнобыльская малітва" С.Алексіевіч,
пастаноўка Б.Бусаголя - Самасёл; "Понцій Пілат" А.Курэйчыка,
пастаноўка В.Анісенкі - Прокула; "П'емонцкі звер" А.Курэйчыка,
пастаноўка В.Анісенкі - Маці Настаяцельніца; "Кабала святош"
М.Булгакава - Мадлена Бежар; "Валянціна" А.Вампілава -
Харошых,"Ганна ў тропіках" Н.Круза - Афелія , "Кароль
Лір" У.Шэкспіра - Блазан; "Белы анёл з чорнымі крыламі"
Д.Балыка - Вольга; "Іванаў" А.Чэхава - Зінаіда Савішна
Лебедзева.
|